Сталі частымі выпадкі здзяйснення махлярстваў пад падставай аказання дапамогі сваякам
12.12.2022 | рубрыка: інфармацыя
Міністэрства адукацыі інфармуе, што ў падлеткавым і моладзевым асяроддзі ў 2022 годзе пачасціліся выпадкі здзяйснення махлярстваў пад маркай аказання дапамогі сваякам, якія нібыта сталі вінаватымі ў здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння і для пакрыцця шкоды або непрыцягнення іх да адказнасці неабходна перадаць буйную суму грошай.
Зламыснікі ажыццяўлялі званкі з дапамогай ІР-тэлефаніі з абаненцкіх нумароў розных краін. (Рэспубліка Малдова, Латвійская Рэспубліка, Літоўская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя, Эстонская Республика, Рэспубліка Арменія і інш.). Як правіла, званкі паступалі на стацыянарныя тэлефоны. Невядомыя пераконвалі чалавека паверыць, што яму сапраўды тэлефануе ягоны блізкі сваяк, які апынуўся ў бядзе. Пасля непрацяглай размовы ашуканцы прасілі паведаміць нумар мабільнага тэлефона для працягу гутаркі і не перарываць пры гэтым сувязь па стацыянарным тэлефоне., каб да дадзенага грамадзяніна ніхто не мог датэлефанавацца. Праз некаторы час да размовы падключаўся іншы чалавек., які ўяўляўся следчым і працягваў «разыгрываць спектакль». чытаць цалкам »
каментары (0) »